Белорусов до недавнего времени знатно веселил комментатор Владимир "Мэтр" Новицкий
«Моцна, але недакладна»
«І скандалы там зусім іншага ўзроўню, а не нейкія банальныя прастытуткі і наркотыкі»
«Нам тут, на Макаёнка, 9, не было бачна — быў гол ці не»
«А вось выходзіць Уэйн Руні. Спакойны, як шпалеры, белы, як халадзільнік «Мінск»
«Прыглушыце гук вашага тэлепрыёмніка»
«Мяч кідаўся як леў у тыгры»
«Каманда рэалізавала колькасную перавагу і даказала, што лішні гулец на пляцоўцы зусім не лішні»
«Калегі, прашу вас адпусціць кнопку, я чую ўсе вашы каментарыі»
«Не завяў яшчэ бразільскі сухі ліст»
«Ігар Стасевіч шукае партнёраў. Ну дзе ж вы, братцы-вожыкі?»
«Прабачце, тэхнічныя праблемы па-за межамі Сінявокай»
«Дзякуй Богу, мы паспелі паказаць матч цэлкам, прабачце, цалкам»
«Зваліўся на сядзячую кропку спіны»
«Калегі па полу»
«Вы ведаеце, я не магу ацаніць таго, што адбылося на полі, але ў перапынку я патэлефаную нашаму паважанаму спецыялісту — Вадзіму Жуку»
«Негры, ой, прабачце, венгры ў атацы»
«З шайбай Крыстыян Хрэнкель»
«Рады вас вітаць у Салігорску, на стадыёне «Трактар»
«Да пачатку гульні яшчэ 10 хвілін. Нагадваю, што лік па-ранейшаму 0:0»
Навіцкі: «Вы звярнулі ўвагу, што ў футбаліста зялёныя буццы». Румбуціс: «Увогуле я за футболам сачу»
«І вось мы бачым, як дакладна такі ж гол улятае ў вароты Сербіі. Адзін у адзін… Прабачце, дарагія гледачы, гэта быў паўтор забітага мяча»
«Чортаў тузін секунд»
«Параўнаць якасць гульні беларусаў з супернікамі — гэта як параўнаць палец з чымсьці»
«Нас чакае валідольна-карвалольная канцоўка»
« У перапынку прыйшла sms-ка: «Уладзімір, чаму вы ніколі не называеце футбаліста Саміра па прозвішчы?» Сябры, ну давайце праўду-матку разану па поўнай праграме. Насры ў штрафной пляцоўцы, Насры ля кутавога сцяжка. Я проста берагу слых кагосьці з вас, а можа, і дарма гэта раблю».
«Бывайце здаровы, жывіце багата»