• у народзе лічылася, што той, хто раней за ўсіх у гэты дзень зьявіцца на могілках, атрымае ад нябожчыкаў асаблівую падзяку і апякунства на працягу года;
• часьцей за ўсё магілы прыбіралі напярэдадні — ў такую званую Жывую Радаўніцу або за некалькі дзён да памінальнага дня. Іх абкладвалі дзёрнам, пасыпалі сьвежым жоўтым пяском, папраўлялі крыж, на які звычайна павязвалі белы ручнік, калі там быў пахаваны мужчына, невялічкі белы фартушок — калі жанчына, прымацоўвалі вянок — калі дзяўчына;
• перш чым сваякі пачнуць абрадавую трапэзу, трэба было на кожную магілу пакласьці рытуальнае ахвяраваньне. Каля кожнага крыжа ці помніка ставілі сем рытуальных атрыбутаў: сподак, чарку, у якую налівалі гарэлку і якую закрывалі — перакрывалі лустай хлеба, адно чырвонае велікоднае яйка (толькі не сьвянцонае), шматок сала ці дамашняй каўбасы, адно дамашняе пячэньне, адну цукерку, штучныя або зробленыя з паперы кветкі. Менавіта няпарную колькасьць, таму што ў памінальнай абраднасьці, якая характарызуецца «разрывам», «разьяднаньнем», вызначальным сымбалям зьяўляецца няцотнасьць. Вясельле, наадварот, сымбалізавала стварэньне пары. Як парадаксальна гучыць сучасная традыцыя хадзіць на могілкі з парнай колькасьцю жывых кветак;
• потым усе зьбіраліся каля адной магілы, часьцей за ўсё каля апошняга памёршага роднага і распачыналі памінальную трызну;
• абавязковым быў абрад «хрыстосаваньня зь мёртвымі». Для гэтага гаспадыня(а ў некаторых мясьцінах гэта рабілі дзеці) брала велікоднае яйка і качала яго крыж-накрыж па насыпе. Затым прама на прыбраную магілу «левым» бокам расьцілаўся абрус, на яго ставілася куцьця з запаленай сьвечкай і ўсе астатнія стравы, зь якіх кожнай трэба было патрошкі адкласьці нябожчыку. Пасьля гэтага па крузе пускалі памінальную чарку(гаспадыня брала з сабой дзьве чаркі — адну ставілі нябожчыку, другая павінна была паядноўваць тых, хто прыйшоў на могілкі) з гарэлкай. Да сярэдзіны XIX ст. гэта была медавуха, спэцыяльна зробленная для велікодных сьвяткаваньняў, піва ці квас. У чару (адсюль: чарадзейства. Дзеяньне над чарай) налівалася пітво і перадавалася самаму старэйшаму сярод прысутных. Трэцьцю чарку пітва той спачатку адліваў на магілу(перш чым сабе — продкам), сярэднюю(таксама трэцьцю частку)выпіваў сам, апошнюю частку — «сьлязу» — абавязкова пакідаў на дне. Затым чару-чарку напаўнялі пітвом і перадавалі наступнаму па ўзросьце родзічу(ад старэйшых да маладзейшых, але толькі жанатых людзей. Той, хто не нарадзіў, не прадоўжыў свой род, у тым ліку і дзеці, за памінальны стол не дапускаліся!). І гэты чалавек дакладна паўтараў тыя ж дзеяньні. Так чара-чарка хадзіла па кругу. Калі ж за трэцім разам яна даходзіла да апошняга, каму можна было прыгубіць рытуальны пакой, то тое, што заставалася на дне так званыя «сьлёзы», зноў такі выліваліся на магілу;
• на могілках елі і гаварылі доўга. Добрым словам успаміналі памёршых родных, расказвалі цікавыя гісторыі зь іх жыцьця, запрашалі прысесьці за жалобны «стол» блізкіх і знаёмых;
• пасьля працяглай размовы і шматлікіх галашэньняў рытуал памінаньня заканчваўся. Рэшткі ежы раздраблялі і раскідвалі па магіле — для птушак, частку аддавалі жабракам;
• к гэтаму дню адносіцца прыказка: «На Радаўніцу раніцай пашуць, па абедзе плачуць, а вечарам скачуць», якая азначая, што пасьля Вялікадня прыступаюць к сельскагаспадарчым работам у поле, што Радаўніца — гэта дзень, калі абавязкова хадзілі на могілкі, а вечарам весяліліся.
ФОРМАЛИН
|
|
Подозрение на: флуд Статья #2 дезинформационного кодекса Выполненное действие: пользователь предупрежден Погрешность принятого решения: 28% |
Это сообщение отредактировал system - 13.05.2013 - 22:34